Неделя истории и обществознания

06 мая 2024
Неделя истории и обществознания

З 29 красавіка ў школе праходзіць Тыдзень гісторыі і грамадазнўства. Ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і Году якасці.

У панядзелак, 29 красавіка, вучняў 9-11 класаў чакала інтэлект-гульня “Героям Айчыны – слава!” . Найбольш эрудыраванымі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны аказаліся адзінаццацікласнікі.

Аўторак – працяг тыдня. Вучні 9, 10, 11 класаў прымалі ўдзел у віктарыне “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Цікава было паўдзельнічаць. У той жа час віктарына выявіла сапраўдных знаўцаў ваенных падзей. Пераможцамі сталі Браднеў Андрэй (9 клас) і Палуянка Эрнест (11 клас).

У чацвер эстафету перанялі вучні 7 і 8 класаў. Іх чакаў віртуальны экскурс “Аперацыя “Баграціён”: як гэта было?”. Цікава было даведацца аб знамянальных для нашай краіны падзеях лета 1944 г., тым больш, што па гісторыі гэта вучыць будуць толькі ў 9 класе. А тут дакументы, кадры кінахронікі!

Пазнавальная вітарына “Тут мінуўшчына  сучаснасцю сышліся аб’яднала ў спаборніцтве вучняў 5-6 класаў у пятніцу: пыані былі і па гісторыі, і па дзяржаўнай сімволіцы, і па сучасных дасягненнях нашай краіны.

Суботні гістарычны вечар “Ваўкавышчына са знакам якасці: ад мінулага да сучаснасці” дазволіў вучням 8 – 11 класаў не толькі шмат даведацца пра сваю малую радзіму, паўдзельнічаць у квэсце, але і скласці самім Топ-5 аб’ектаў Ваўкавышчыны, якім можнадаць знак якасці.