Інавацыйны вопыт

Інавацыйны вопыт

“Пашырэнне і ўзбагачэнне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі праз укараненне этнакультурных тэхналогій”

     Прапанаваныя матэрыялы з’яўляюцца вынікам дзейнасці Дзяржаўнай установы адукацыі “Шылавіцкая сярэдняя школа” па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

Часовыя рамкі рэалізацыі праекта: 2018-2021 гг.

Кансультанты праекта:

     Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры педагогікі і менэджмэнта адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”,кандыдат педагагічных навук;

Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай катэгорыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

    Актуальнасць выкарыстання этнакультурных тэхналогій садзейнічала адраджэнню нацыянальных культурных традыцый - фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захаванню і развіццю роднай мовы, - усведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў, набыццю навыкаў выкарыстання норм этнаэтыкету, талерантных адносін з аднагодкамі і людзьмі старэйшага ўзросту, паглыбленню ведаў пра этнакультуру, фарміраванню вопыту творчасці ў этнакультурнай традыцыі праз удзел у аб’яднаннях, мерапрыемствах, конкурсах, квэстах, усведамленню каштоўнасцей этнакультуры, а таксама паважлівых адносін да прадстаўнікоў іншых культур.

Ідэя праекта:

  • выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сацыяльных праектаў, краязнаўчых квэст-маршрутаў, квэстаў як сродкаў фарміравання этнакультурнай кампетэнтнасці вучняў;
  • уключэнне ў актыўную дзейнасць педагагічных работнікаў праз выкарыстанне этнакультурных тэхналогій, якія забяспечаць фарміраванне і развіццё асобы вучня як носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

    А таксама рэалізацыя інавацыйнага праекта актывізавала не толькі педагагічны і вучнёўскі калектывы, але і законных прадстаўнікоў, якія з’яўляліся актыўнымі ўдзельнікамі школьных мерапрыемстваў.

     Матэрыялы будуць карысныя намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, настаўнікам-прадметнікам, настаўнікам, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка.