Неделя белорусского языка и литературы
23 февраля 2026

З 16 па 21 лютага 2026 года ў ДУА “Шылавіцкая сярэдняя школа” прайшоў Тыдзень роднай мовы.
ТЫДЗЕНЬ прайшоў у адпаведнасці з планам. Для вучняў былі падрыхтаваны гульня-віктарыны “Я люблю Беларусь”, інтэлектуальная гульня “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў. Вучні пачатковай школы ўдзельнічалі ў чытанні беларускіх казак, конкурсе малюнкаў “Маё любімае беларускае слова”, у гульні-падарожжы “Ці ведаеш ты сваю мову?”
Навучэнцы з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах. У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць.
Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.