Неделя белорусского языка и литературы

25 марта 2024
Неделя белорусского языка и литературы

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 24  лютага2024 года.

Агульны  цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які пачаўся з агульнашкольнай лінейкі. Пажаданні роднай мове прагучалі ў чэленджы “Далучы сваю далонь”, дзе вучні прадэманстравалі шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту і дабрабыту, незалежнасці, радасці, святла, міру – у большасці тых пажаданняў, што напісалі нашы вучні на далоньках.

На працягу Тыдны ў школьнай бібліятэцы арганізавана выстава кніг “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…”

Конкурс-афішаванне“Вокладка любімага твора”. Вочы разбягаліся, сэрца радавалася, гледзячы на такія арыгінальныя вокладкі і такія вытанчаныя сімвалы дабрабыту, сонца…

Конкурс “Паэзіі радок чароўны”, у якім прынялі ўдзел вучні, якія любяць выразна чытаць і ўмеюць гэта рабіць. Лепшымі чытачамі сталі Шыркавец Міхаіл, Сядляр Караліна, Калінічэнка Маргарыта.

А вось пачаткоўцы нашы вандравалі ў гэты дзень па краіне беларускіх казак, а таксама змаглі паглядзець беларускія мультфільмы.

 Гульнёй “Гонкі за ведамі” зацікавіліся не толькі вучні, але і настаўнікі. Цікава было  дзецям адгадваць, што гэта такое ядуць і з чаго гатуюць ежу беларусы, што яны апранаюць, якім парфумам карыстаюцца. А калі на выхадзе яшчэ і вынеслі пару арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна запомнілі, што мы – БЕЛАРУСЫ. Што мы – самабытны,  таленавіты народ.

У штогадовай гульні “Буслік” прынялі ўдзел 22 вучні школы. Самай малодшай была вучаніца 2 класа Жук Паліна. Яна таксама паспяхова справілася.

21 лютага – Дзень роднай мовы. Вучні і настаўнікі сталі ўдзельнікамі дыктоўкі, крыжаванак “Скарбонка мудрасці”.

Закончыўся Тыдзень гульнёй поле-цудаў “Сям’я традыцыямі моцная” і вечарам адпачытку “Паэтычныя галасы роднага краю”.