Итоги Недели истории и обществознания
Ён быў прысвечаны Году міра і стварэння, што абвешчаны ў нашай краіне. Вучні 9 класа прынялі ўдзел у анлайн-віктарыне, прысвечанай падзеям Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны. Для шасцікласнікаў і пяцікласнікаў цікавымі былі гульні-падарожжы і конкурсы, прысвечаныя тым перыядам гісторыі, што вывучаюцца ў гэтых класах.
Гістарычны вечар 6 мая для вучняў 8 – 11 класаў меў незвычайны фармат. Яго ўрачыстая частка прайшла ў школьным музеі. Актыў музея падрыхтаваў персаніфіцыраваную экскурсію “Паклонімся вялікім тым гадам”. У эмацыянальнай і цікавай форме вучні паказалі прысутным, якімі трагічнымі і гераічнымі былі падзеі вайны для мясцовасці і яе жыхароў.
Цэнтральным звяном тыдня стаў ўрачысты мітынг, прысвечаны 78-ай гадавіне Перамогі. Ён быў арганізаваны сумеснымі намаганнямі работнікаў Шылавіцкага СДК і школы. Сярод іншага вучні падрыхтавалі выставу-шэсце “Помнім аб ветэранах”.