Мероприятия Недели музея

19 мая 2023
Мероприятия Недели музея

    З 12 па 16 мая ў школе прайшоў Тыдзень музея, прысвечаны Году міра і стварэння. У гэты час актывам музея было наладжана некалькі выстаў: выстава-памяць “Навекі ў нашай памяці”; выстава матэрыялаў, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мясцовых умельцаў “Залатыя рукі майстра”.

    Экскурсаводамі старэйшых класаў быў арганізаваны вечар у музеі і экскурсіі “Паклонімся вялікім тым гадам”. А вучні 6-7 класаў паказалі экскурсію-прадстаўленне “Невядомая гісторыя вядомых рэчаў”. Вельмі цікавым з’яўляўся і раённы музейны фестываль“Праца на карысць чалавека, краіны, свету”, дзе экскурсаводы малодшай групы прадставілі выставу мясцовых майстроў “Традыцыі з мінулага ў сучаснасць”. Вынікам тыдня стала штогадовая навукова-практычная канферэнцыя, дзе прагучалі паведамленні і даклады па гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.