Быць дабру ў хаце

У нашай школе добрай традыцыяй стала светкаванне Багача.
Свята ўраджаю адзначаецца, калі скончылася жніво і кожны гаспадар можа ацаніць, з якім ураджаем будзе зімаваць.
Звязаны сноп каласоў - адзін з сімвалаў свята. Яго ставілі ў чырвоным куце побач з абразамі і захоўвалі да наступнага ўраджаю. Багач, згодна з павер'ем, забяспечваў ніву жытам і прыносіў у хату дастатак і шчасце. Гаспадарам жадалі даўгалецця і згоды. На свята былі запрошаны бацькі, прадстаўнікі грамадскасці. Звонкія песні. заклікі гаспадароў Ганначкі і Васіля сабралі ўсіх каля багатых восеньскіх сталоў.
Напрыканцы ўсіх чакаў багаты кірмаш, на якім усе жадаючыя маглі не толькі пасмакаваць стравы беларускай кухні, але і набыць ласункі.
Пірог з новага ўраджаю атрымаўся на славу! Быць дабру ў хаце, быць году багатым!
Ганна Сталярэўская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры