Міжнародны дзень роднай мовы

21 февраля 2023
Міжнародны дзень роднай мовы

                                         Родная мова, цудоўная мова!
                                        Ты нашых думак уток і аснова!
                                                                    У. Дубоўка

 

    Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

    Першапачаткова з ініцыятывай святкаваць Дзень роднай мовы выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

    У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету.

     На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час прыкладна палова з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. Паводле праведзеных даследаванняў кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой непаўторную культурную спадчыну.

     Установы адукацыі Ваўкавыскага раёна далучаюцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.

     У нашай школе пройшоў чэллендж "Паэтычны дзень з роднай мовай".

    Вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у  напісанні Рэспубліканскага дыктанта, прысвечанаму дню роднай мовы.